11 лістапада 2022 г. — 105 гадоў з дня абвяшчэння Савецкай улады ў г. Лунінцы (1917), першай на тэрыторыі сучаснай Брэсцкай вобласці
У 1916 г. мястэчка Лунінец Пінскага павета Мінскай губерні (цяпер горад Брэсцкай вобласці) стаў буйным цэнтрам рэвалюцыйнага руху на Беларускім Палессі. У Лунінцы быў важны чыгуначны вузел сувязі Заходняга і Паўднёва-Заходняга франтоў. У горадзе і вакол яго размяшчаліся штабы, склады, знаходзілася значная колькасць салдат. Бальшавікі праводзілі агітацыйную работу, сюды неаднаразова прыязджаў Міхаіл Васільевіч Фрунзе, які ўзначальваў падпольную бальшавіцкую арганізацыю ў Мінску.
29 чэрвеня 2021 г. — 40 гадоў з дня нараджэння Васіля Леанідавіча Дранько-Майсюка (1981), культуролага, рэжысёра, драматурга
Васіль Леанідавіч Дранько-Майсюк нарадзіўся 29 чэрвеня 1981 г. у г. Давыд-Гарадку Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька, Леанід Васільевіч Дранько-Майсюк, вядомы паэт і патрыёт Давыд-Гарадка, знарок абставіў так, каб сын нарадзіўся ў яго родным мястэчку. Маці, Вольга Шчадрына, з Масквы, літаратар, журналіст. Васіль на канікулы прыязджаў да бабулі і дзядулі ў Давыд-Гарадок, адпачываў і закаляўся на беразе Гарыні.
21 кастрычніка 2021 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Васіля Міхайлавіча Дубейкі (1961), настаўніка гісторыі, краязнаўца
Васіль Міхайлавіч Дубейка нарадзіўся 21 кастрычніка 1961 г. у в. Семігосцічы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў мясцовую сярэднюю школу. З 1985 г. жыве і працуе ў Баранавіцкім раёне. У 1987 г. завочна скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна.
5 верасня 2021 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Анатоля Аляксеевіча Кудласевіча (1961), паэта, празаіка
Анатоль Аляксеевіч Кудласевіч нарадзіўся 5 верасня 1961 г. у в. Талмачова Столінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і калгаснікаў. У школе яго здольнасці да літаратуры заўважыла першая настаўніца Клаўдзія Філімонаўна Токарава. У 1977 г. скончыў дзевяць класаў Кароціцкай школы і паступіў у Пінскі сельскагаспадарчы тэхнікум, які скончыў па спецыяльнасці «ветэрынарыя».
9 верасня 2021 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Васіля Антонавіча Плаўчанкі (1951), генерал-маёра танкавых войск
Васіль Антонавіч Плаўчанка нарадзіўся 9 верасня 1951 г. у г. Давыд-Гарадку Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Яго бацька, Антон Антонавіч Плаўчанка (1913–1979), былы партызан брыгады «Савецкая Беларусь», першы рэдактар раённай газеты «Чырвоны сцяг» (1944–1953), старшыня Давыд-Гарадоцкага райвыканкама (1953–1958), настаўнік працоўнага навучання СШ № 2 (1958–1975). Маці, Вольга Сцяпанаўна (1923–2012), настаўніца пачатковых класаў СШ № 1.
2021 г. — 60 гадоў з часу ўзвядзення будынка сярэдняй школы № 2 г. Давыд-Гарадка (Столінскі р-н; 1961), дзяржаўнай установы адукацыі
Адразу пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў улады прынялі ўсе меры для арганізацыі школьнага навучання дзяцей. Ужо ў ліпені быў адноўлены аддзел народнай адукацыі Давыд-Гарадоцкага райвыканкама. Па рашэнні Пінскага аблвыканкама ў г. Давыд-Гарадку (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) 1 верасня 1944 г. была адкрыта пачатковая школа з рускай мовай навучання. Дырэктарам быў назначаны А. І. Галавач.
18 лістапада 2021 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Анатоля Ільіча Вярцінскага (1931), журналіста, пісьменніка, заслужанага работніка культуры БССР
Анатоль Ільіч Вярцінскі нарадзіўся 18 лістапада 1931 г. у вёсцы Дзямешкава Лепельскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і. У 1956 г. закончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна.
5 верасня 2021 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Віталя Вольскага (Віталя Фрыдрыхавіча Вольскага-Зэйдэля; 1901–1988), пісьменніка, заслужанага дзеяча культуры БССР
Віталь Фрыдрыхавіч Вольскі-Зэйдэль нарадзіўся 5 верасня 1901 г. у г. Пецярбургу ў сям’і служачага. Атрымаў добрую адукацыю ў гімназіі, ведаў 5-6 моў, захапіўся ідэямі сацыялізму, уключыўся у рэвалюцыйны рух. З 1918 г. працаваў на заводзе, у гарадской гаспадарцы. З 1919 г. у Чырвонай арміі, удзельнічаў у Грамадзянскай вайне на Заходнім фронце, дайшоў да Варшавы. Служыў у пагранічных войсках і органах УНК у Мінску. Хацеў заняцца літаратурнай творчасцю, таму звольніўся са службы.
2021 г. — 225 гадоў з часу пабудовы Свята-Міхайлаўскай царквы ў в. Рубель (Столінскі р-н; 1796), помніка народнага драўлянага дойлідства
Свята-Міхайлаўская царква пабудавана ў 1796 г. у вёсцы Рубель Мазырскага павета Мінскай губерні (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) на месцы старой царквы. На той час прыход складаўся з вёсак Рубель і Хотамель, у якіх пражывалі 509 душ мужчынскага полу і 536 душ жаночага.
2021 г. — 140 гадоў з часу пабудовы Свята-Ільінскай царквы ў в. Велямічы (Столінскі р-н; 1881), помніка народнага драўлянага дойлідства
Свята-Ільінская царква пабудавана ў 1881 г. у вёсцы Велямічы Мазырскага павета Мінскай губерні (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) на месцы царквы 1724 г., якая была невялікай (65 кв. м) і патрабавала капітальнага рамонту.